Бітва пры Т’юксберы
Бітва пры Т'юксберы | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна Пунсовай і Белай ружы | |||
| |||
Дата | 4 мая, 1471 | ||
Месца | каля Т’юксберы ў Глостэршыры, Англія | ||
Вынік | Канчатковая перамога Ёркаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бітва пры Т’юксберы (англ.: Battle of Tewkesbury) — бітва паміж войскамі Ланкастэраў і Ёркаў падчас вайны Пунсовай і Белай ружы ў заходняй Англіі, на тэрыторыі графства Глостэршыр, якая адбылася 4 мая 1471 года і завяршылася рашучай перамогай Ёркаў. Бітва пры Т’юксберы завяршыла адзін з перыядаў гэтай вайны, за якім рушылі ўслед 14 гадоў міру, якія доўжыліся аж да выступлення Генры Цюдара супраць караля Рычарда III.
Да часу бітвы пры Т’юксберы псіхічнахворы кароль з дынастыі Ланкастэраў Генрых VI быў у другі раз схоплены сваім праціўнікам, каралём з Ёркскага дому Эдуардам IV, і кінуты ў Таўэр. Пастаянныя змены на каралеўскім троне Англіі былі следствам інтрыг Уорыка, «стваральніка каралёў» Рычарда Невіла, які спачатку падтрымліваў Эдуарда IV, а затым пасварыўся з ім і перайшоў на бок Генрыха VI. Уорык загінуў у бітве пры Барнеце за два тыдні перад бітвай пры Т’юксберы.
Другую армію ланкастэрцаў, якая дзейнічала ў Англіі, узначальвала жонка караля Генрыха Маргарыта Анжуйская і іх 17-гадовы сын Эдуард Вэстмінстэрскі, прынц Уэльскі. Даведаўшыся пра разгром ёркцамі войскаў Уорыка, ашаломленая Маргарыта павяла сваю армію да ракі Северн аля горада Глостэр, каб пераправіцца цераз яе, але ў гэтым ёй перашкодзіў камендант Глостэра Рычард Бошамп, прыхільнік Ёркаў. Тут яе нагналі войскі ёркцаў пад камандаваннем Эдуарда IV.
Ваеннае камандаванне арміяй ланкастэрцаў прыняў на сябе Эдмунд Бофарт, 4-ы герцаг Сомерсет, вопытны палкаводзец. Аднак ён недаацаніў сілы і магчымасці праціўніка, які меў да таго ж і перавагу ў артылерыі. Дапусціўшы тактычную памылку, Сомерсет дазволіў малодшаму брату караля Эдуарда IV Рычарду (будучаму каралю Рычарду III) атакаваць і адкінуць флангі баявой лініі Ланкастэраў. Пачалася паніка, якая вымусіла ўсю армію паспешна ўцякаць, у чым Сомерсет абвінаваціў аднаго са сваіх военачальнікаў, лорда Венлака (раней які служыў Ёркам), і пакараў смерцю яго (паводле іншых звестак Венлаку ўдалося бегчы).
На полі бітвы, названага Крывавы луг (Bloody Meadow), загінула палова войска Ланкастэраў. Сярод загінулых быў і спадчыннік караля Генрыха VI Эдуард Вэстмінстэрскі[1]. Паводле легенды, Эдуард паў ад рукі свайго сваяка, малодшага брата караля Эдуарда IV, герцага Кларэнса. Эдуард Вэстмінстэрскі з’яўляецца адзіным у гісторыі Англіі прынцам Уэльскім, які загінуў у бітве. Пазней усе палкаводцы ланкастэрцаў, якія ўдзельнічалі ў бітве пры Т’юксберы, былі арыштаваны і пакараны смерцю. Каралева Маргарыта Анжуйская і яе ятроўка Ганна Невіл, дачка Уорыка і ўдава Эдуарда Вэстмінстэрскага, трапілі ў палон да Эдуарда IV Ёрка. Праз некалькі дзён пасля гэтай бітвы ў Таўэры быў забіты кінуты туды Генрых VI.
Частка ацалелых ланкастэрцаў пасля разгрому на Крывавым лугу здолела дабрацца да абацтва Т’юксберы, якое знаходзілася паблізу. На адных з дзвярэй у [[Т'юксберыйскае абацтва|Т’юксберыйскім абацтве]] захаваліся 68 металічных пласцін ад даспехаў брыганціна, у якіх воіны ўдзельнічалі ў бітве пры Т’юксберы.
Зноскі
- ↑ Эдуард, сын Генриха VI // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.